29 студзеня ў Навадворскай сельскай бібліятэцы прайшоў агляд жыцця і творчасці “Творца праўдзівага жыцця”, прысвечаны 100-годдзю з дня нараджэння Івана Шамякіна. Бібліятэкар пазнаёміла з жыццёвым шляхам юбіляра, які суправаждаўся прэзентацыяй . Прысутныя з цікавасцю слухалі агляд твораў пісьменніка. Да юбілейнай даты была падрыхтавана кніжная выстава “Глыбокая плынь жыцця”, на якой прадстаўлены зборы твораў розных гадоў выдання, асобныя творы аўтара, выданні пра жыццёвы і творчы шлях пісьменніка.