ГУК "Щучинская районная библиотека имени Тётки"

ЧЭСЛАЎ НЕМЭН

 

ЧЭСЛАЎ НЕМЭН

 

    Чэслаў Немэн  — выбітны польскі музыка, кампазытар і спявак беларускага паходжання.

Нарадзіўся 16 лютага 1939 году ў Старых Васілішках на Гарадзеншчыне (цяпер Шчучынскі раён).

Навучаўся ў музыкальнай пэдагагічнай вучэльні ў Горадні, па клясе домры. Як узгадваў аднакурснік і сябра Немэна Мікалай Шышыгін, Чэслаў быў выключна адукаваным чалавекам, але вельмі сумаваў па сваіх Старых Васілішках, адкуль быў родам, і часта зяжджаў туды, прапускаючы заняткі. Пасьля году навучання Немэн быў выключаны.

Першае прызнанне прыйшло да артыста ў 1964 годзе, калі Марлен Дытрых запісала нямецкую вэрсію яго песні «Czy mnie jeszcze pamiętasz?». У 1966 годзе Чэслаў пачаў складаць матэрыял у духу соўл, а для радыёпраграм запісаў некалькі расейскіх народных песень.

Калі Немэн другі раз патрапіў у Парыж, яму давялося выступаць разам з такімі знакамітасцямі як Spencer Davis Group, Kinks і Pretty Things. З-за мяжы Чэслаў вярнуўся з ідэямі хіпі. Ён адпусьціў доўгія валасы, цалкам зьмяніў імідж, а яго новыя музычныя прыхільнасці знаходзіліся пад моцным уплывам чорнага соўлу.

У пачатку 1967 году Немэн сышоў з Niebiesko-Czarni і распачаў уласную кар’еру, сабраўшы гурт Akwarele. Улетку таго ж году Чэслаў выступіў на фэсце ў Сопаце, дзе зрабіў сэнсацыю песняй «Дзіўны гэты сьвет» («Dziwny jest ten świat»). Песьня прынесла спеваку першую прэмію. З «Акварэлямі» Немэн запісаў тры альбомы (з іх найболей удалыя першыя два), правёў сэрыю тураў і прыняў удзел у шэрагу фэстаў.

У 1969 годзе Чэслаў у цалкам новым асяродздзі стварыў альбом Niemen Enigmatic, дзе выкарыстаў вершы вядомага польскага паэта Цыпрыяна Норвіда. У пачатку 1970-х у творчасьці музыкі ў адрозьненне ад ранніх соўл-арыентаваных прац пачалі пераважаць прагрэсіўныя павевы. Зьмена стылю запатрабавала і зьмены суправаджалага складу, і цяпер каманда артыста, якая складалася з будучых чальцоў SBB, звалася проста Niemen. Новы калектыў шмат гастраляваў у сябе на радзіме, выяжджаў у Нямеччыну, Чэхаславакію, Фінляндыю і Вугоршчыну, а таксама стаў удзельнікам цырымоніі адкрыцьця Алімпійскіх Гульняў у Мюнхэне.

У гэты пэрыяд Чэслаў запісаў для фірмы «CBS» некалькі англамоўных плытаў. У 1974 годзе Немэн сабраў чарговы праект, Aerolit, з якім выпусціў джаз-рокавы альбом. Новая каманда распалася вельмі хутка, і наступную кружэлку музыка запісваў практычна ў адзіночку. Калі гучанне Katharsis было чыста электронным, то праца 1978 Idee Fixe з’яўлялася разнаплянавай. Тут можна было пачуць і фальклёрныя стылізацыі, і электронны авангард і фанк і шматузроўневыя імправізацыі. Да канца 1970-х гастрольная дзейнасць артыста моцна скарацілася. У 1978 году ён выпусціў касэту з залатымі гітамі, а ў наступным годзе — кружэлку з падобным матэрыялам. У чэрвені 1979 году Чэслаў Немэн выступіў на фестывалі ў Аполі, а 24 жніўня 1979 году ў Сопаце атрымаў гран-пры фэстывалю Інтэрбачаньня за песню «Да прыходу вясны». На хвалі прызнання ўжо ў верасні 1979 году Чэслаў Немэн наведаў родныя Старыя Васілішкі. Напрыканцы 1979 году была выпушчаная супраць волі музыкі кружэлка Пастскрыптум, прэзэнтацыя якой адбылося ў студзені 1980 году ў Канах і якая падводзіла свайго роду рысу вялікага этапу яго творчага шляху.

У 1980-х Немэн экспэрымэнтаваў з электроннымі гукамі, а потым захапіўся кампутарнай графікай. Перад тым як знікнуць з поля зроку на доўгі час Немэн выступіў на канцэрце «Old Rock Meeting», прысьвечаным 25-годздзю польскага року, і ў 1989 годзе выпусціў альбом Terra Deflorata.
17 студзеня 2004 году Чэслаў Немэн памёр ад раку. Пахаваны на Паванзкоўскіх могілках у Варшаве. У апошнюю дарогу артыста праводзілі найбліжэйшыя родныя, сябры, прадстаўнікі ўладаў і фаны. Урну з парэшткамі Немана пахавалі ў катакомбах. Калі пачыналася пахаваньне, з ініцыятывы Радыётройкі на ўсіх радыёстанцыях Польшчы загучала песня «Дзіўны гэты сьвет» — найбольш вядомая з рэпэртуару Чэслава Немэн

       Бібліяграфія

  • Аб выставе “Памяці Чэслава Немена” ў Гродне // Ніва. – 2007. –  15 крас. – С. 11.
  • Адамовіч, Святлана. Каб зноў пайшоў гадзіннік часу / С. Адамовіч// Народная газета. –  2010. – 28 верасня. – С. 6. 
  • Адляніцкі, А. Нёман, якога мы страцілі / Андрэй Адляніцкі; фота // День. – 2004. – 29 студз. – С. 13.
  • Балвановіч, М. Старыя Васілішкі. Новыя творы / Марына Балвано-віч; фота аўтара // Гродзенская праўда. – 2006. – 13 ліпеня. – С. 8.
  • Басько, А. “Падарожжа” па Кнізе водгукаў / Алена Басько // Дзяннi-ца. – 2013. – 16 лют. – С. 3. 
  • Белохвостик, Н. Песни Чеслава Немана пела Марлен Дитрих и жите-ли белорусской деревни / Надежда Белохвостик // Комсомольская 
  • правда в Белоруссии. – 2009. – №230. – С. 13.
  • Бибикова, А. В доме Чеслава Немена / Алла Бибикова // Дзяннiца. – 2013. – 21 лют. – С. 3. 
  • Бібікава, А. Вяртанне далёкай –  блізкай зоркі / Ала Бібікава; фота  аўтара // Дзяннiца. – 2010. – 14 снеж. – С. 5. 
  • Бибикова, А. Звезда близкая и далёкая / Алла Бибикова; фото автора//
  • Гродзенская праўда. – 2009. –  21 лют. – С. 4-5.
  • Бiбiкава, А. “Ёсць такі дом далёка-далёка… / Ала Бібікава; фота аў-тара, з архіва жыхаркі вёскі Васілішкі Соф’і Мухляда // Дзянніца. – 2009. – 17 лют. – С. 4-5. 
  • Бибикова, А. “Неманские”  встречи / Алла Бибикова // Гродзен­ская  праўда. – 2011. – 19 сак. – С. 3.
  • Бибикова, А. “Неменские ” встречи. В Старых Василишках вместе с 
  • группой польских журналистов  и фотографов побывал двоюродный  брат Чеслава Немена Ромуальд Выджицкий из Щетина / Алла Биби-кова; фото автора // Дзяннiца. – 2011. – 22 сак. – С. 3.
  • Бибикова, А. Неманское местечко / Алла Бибикова // Гродзенская  праўда. – 2011. – 11 мая. – С. 9.
  • Бибикова, А. Памяти великого музыканта : [польский документаль- ный фильм “Чеслав Немен”, постановщик Е. Шпаковский] / А.Биби-
  • кова // Милицейский вестник. – 2008. –  24 апр. – С. 23.
  • Бібікава, А. Святло далёкай зоркі / Ала Бібікава // Гродзенская праў-да. – 2010. –  20 лют. – С. 5. 
  • Бібікава, А. Слава Чэслава / Ала Бібікава // Гродзенская праўда. –  2011.  – 23 лютага. – С. 3.
  • Бібікава, А. Слава Чэслава / Ала Бібікава // Гродзенская праўда. – 2011. – 16 лют. – С. 7. 
  • Бибикова, А. “Странный мир” Чеслава Немена / Алла Бибикова //  Гродзенская праўда. – 2009. – 28 кастр. – С. 3.
  • Бібікава, А. Тут натхнення вытокі / Ала Бібікава; фота аўтара // Гро-дзенская праўда. – 2010. – 1 снеж. – С. 33 .
  • Бібікава, А. Чэслаў Немэн глядзіць з партрэта / Ала Бібікава; фота //  Гродзенская праўда. -2012. – 17 кастр. – С. 8 .
  • Бибикова, А. Чеслав Немен объединил поколения / Алла Бибикова;  фото автора // Дзянніца. – 2010. -2 сак. – С. 5. 
  • Бібікава, А. Чэслаў Немен яднае палякаў і беларусаў / Ала Бібікава //  Дзяннiца. – 2010. – 16 лют. – С. 8.
  • Буйноўская, Т. Вытокі песні / Т.Буйноўская // Дзянніца. – 2005. – 8 лют. – С. 2.
  • Віленцэвіч, Г. І льецца над Нёманам Чэслава слаўная песня… / Ган-на Віленцэвіч; фота Алы Бібікавай // Дзяннiца. – 2012. – 3 сак. – С. 3.
  • Вожык, Зм. Немэн з-пад Нёмана / Зм.Вожык; фота аўтара // Краяз-наўчая газета. – 2011. – №8. – С. 6. 
  • Галінскі, Ц. Памёр Чэслаў Нэмен / Ц. Галінскі // Биржа информ. – 2004. – 22 янв. – С. 1; 16.
  • Гармель, И. Приоткрытые глубины Немана / Инна Гармель // Бело-русская нива. – 2010. –  20 марта (№51). – С. 12.
  • Герасимова, Л. Немен без загадок? / Л. Герасимова, В.Зинченко // Ро-весник. – 1974. – №10. – С. 25.   
  • Дежыц, В. З найлепшымі ўспамінамі пра Васілішкі / В.Дзежыц // Дзянніца. – 2000. – 9 лют. – С. 4.
  • Жалкоўскі, А. Чэслаў Немен: у песнях і ва ўспамінах / А.Жалкоўскі // Гродзенская праўда. – 2005. – 27 студз.
  • Іваноўскі, П. Чэслаў Немен зорка замежнай эстрады / П.Іваноўскі // Дзянніца . – 1998. – 26 жн. – С. 4.
  • Каспярчук, А. “Дзіўны свет” / Аляксандр Каспярчук // Дзянніца. – 2009. – 13 кастр. – С. 6.
  • Маевский, С. Трубадур из Старых Василишек / Станислав Маевский; фото Ярослава Ванюкевича // Вечерний Гродно. – 2004. – 14 июля. – С. 4.
  • Немен Чэслаў // Памяць: Гісторыка дакументальная хроніка Шчу-чынскага раёна. – Мн., 2001. – С. 447-448.
  • Петров, А. Электронные симфонии Чеслава Немена / А.Петров //  Клуб и художественная самодеятельность. – 1976. – №17. – С. 38-40.
  • Попко, И. “Ты меня еще помнишь…”: путешествие на родину Чеслава Немена, деревня Старые Василишки Щучинского района / И. Попко // Советская  Белоруссия. – 2008. – 18 апр. – С. 9.
  • Сенюта, В. Давайте вместе сохраним память о земляке [Чеславе Не-мене] / Владимир Сенюта // Дзяннiца. – 2013. – 12 лют. – С. 2 .
  • 70 год з дня нараджэння Чэслава Немана (1939, в. Старыя Василишки- 2004) // Наша слова. – 2009. – 18 лют. – С. 1. 
  • Суднік, С. Памяці Чэслава Немана / Станіслаў Суднік // Наша слова. – 2005. – 26 студз. – С. 1.
  • Стефанович, Л.С. Знатные земляки из Василишек / Л.С.Стефанович//  Шчучыншчына: мінулае і сучаснасць. – Гродна-Шчучын. – 1995-1997. – С. 214.- (Са зместу: Неман Чэслаў). 
  • Ступакевіч, Т. З днём нараджэння, музей! / Таццяна  Ступакевіч //  Дзяннiца. – 2011. – 23 жн. – С. 3.
  • Ступакевіч, Т. “Ужо ў чатыры гадочкі сын Антона Выдрыцкага па-ступаўся на табурэтку і граў на піяніна”, – узгадваюць суседзі знака-мітага   на ўвесь свет рок-музыканта[Чэслава Немэна] / Таццяна  Сту-пакевіч;  фота Аляксея Бібікава і з сямейнага архіва // Дзяннiца. – 2010. – 31 жн. – С. 5. 
  • Сцяпанчанка, Г. А музыка гучыць… / Ганна Сцяпанчанка; фота //  Краязнаўчая газета. – 2012. – № 24. – С. 5. 
  • Уладзімірава, А. Чэслаў Немэн. Голас пакалення / Ала Уладзімірава//  Дзяннiца. – 2011. – 22 лютага. – С. 4.
  • Ушёл в историю // Советская Белоруссия. – 2004. – 22 янв. – С. 3. 
  • Шаранговіч, Н. Ад роднай хаты Чэслава Нэмена / Н. Шаранговіч // Культура. – 2005. – 12 – 18 лют. – С. 15.
  • Шаповалов, А. Сын Нёмана и Вислы / Анатолий Шаповалов // Со-ветская Белоруссия. – 2008. –  24 янв.