ГУК "Щучинская районная библиотека имени Тётки"

EVENT-чытанні (чытанне з нагоды): творы пісьменнікаў-юбіляраў 2022 года

Ступакевіч Таццяна Валянцінаўна, член Саюза журналістаў Беларусі, лаўрэат прэміі “Залатое пяро” (2003), узнагароджана Ганаровай граматай Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь (2012), выдатнік друку Беларусі (2014), лаўрэат прэміі Гродзенскага аблвыканкама “Чалавек года Гродзеншчыны” (2017), з 2008 па 2017 г. галоўны рэдактар газеты “Дзянніца”, чытае верш Якуба Коласа “Нёман”.

За плённую творчую працу, эстэтычнае духоўнае выхаванне маладога пакалення і прапаганду беларускай нацыянальнай культуры, Сцяпанчанка Ганна Аляксандраўна неаднаразова ўзнагароджвалася Ганаровымі граматамі аддзела культуры Шчучынскага райвыканкама, упраўлення культуры, лаурэат Прэміі імя Аляксандра Дубко.
Ганна Аляксандраўна чытае верш Максіма Танка

Сцяпанчанка Ганна Аляксандраўна чытае свой верш, прысвечаны Максіму Танку – “Юбілейнае”.

Старшыня Жалудоцкага сельвыканкама Генадзій Іванавіч Цывінскі – пераможца конкурсу сярод органаў мясцовага самакіравання Гродзенскай вобласці (2019 год), за шматгадовую добрасумленную працу ў органах дзяржаўнага кіравання неаднаразова ўзнагароджаны Ганаровай граматай Гродзенскага абласнога Савета дэпутатаў, чытае верш Якуба Коласа “На лузе”.