Галіна Бяляўская
Мастачка і паэтка нарадзілася ў вёсцы Азярцо Брэсцкай вобласці ў сям’і настаўніка. Скончыла Ваўкавыскае педвучылішча, працавала настаўніцай. У 1980 годзе скончыла Віцебскі педінстытут — мастацка-графічны факультэт. Працавала мастаком-афарміцелем і зноў звярнулася да педагагічнай дзейнасці. 3 1983 года — загадчыца мастацкага аддзялення Шчучынскай дзіцячай школы мастацтваў. Творы публікуе ў мясцовым друку, у альманаху «Нябесны знак», суаўтар зборніка «Галасы». З’яўляецца членам літаратурнага аб’яднання «Нябесны знак».
Паэзія Г. Бяляўскай вызначаецца тэматычным багаццем, нясе ў сабе «мікракосм пачуццяў». Часта аўтарка звяртаецца да пейзажнай і грамадзянскай лірыкі, адзін з найбольш папулярных у яе вобразаў — вобраз маці. У асобных творах паэтка выказвае павагу і адданасць Цётцы (пэўны час Г. Бяляўская настаўнічала на радзіме паэткі). Закранаецца і ваенная тэма.
Бяру пясчотна іх у жменю,
І сэрца поўніцца да краю
Вясновым ціхім задуменнем.
Твар медуніцы, ледзь ружовы,
Пяе мне песню пра каханне,
І я стаю, губляю словы,
Ў душы адно замілаванне.
Пралескі водар непаўторны
Мне муціць раптам разуменне.
Лячу, здаецца, шляхам зорным.
Спыніся, ўзнёслае імгненне.
Вясновы подых сэрца грэе.
Без слоў і гукаў я спяваю.
О , прыгажосць, вясна, надзея!
Я слаўлю вас, бо я кахаю.
Бяляўская , Г. Салодкі сум [Тэкст] : [вершы] / Галіна Бяляўская. – Гродна : Гродзенская друкарня, [2011?]. – 99с.
Белявская, Г. “Позови…”, “Зарядили дожди”, “Радасць жыцця” : [вершы] / Галіна Бяляўская // Дзяннiца. – 2013. – 27 жн. – С .4.
Бяляўская, Г. Байка аб тым , як свацця са сватам ездзілі па парасяты / Галіна Бяляўская // Дзянніца. – 2009. – 20 кастр. – С.5.
Бяляўская, Г. Вершы / Галіна Бяляўская // Дзянніца. – 2010. – 19 студз. – С.5.
Бяляўская, Г. Вершы / Галіна Бяляўская // Дзянніца. – 2009. – 3 ліст. – С.5.
Бяляўская, Г. Вершы / Галіна Бяляўская // Дзянніца. – 2009. – 2 чэрв. – С.5.
Бяляўская, Г. Вершы / Галіна Бяляўская // Дзянніца. – 2009. – 21 крас. – С.6.
Бяляўская, Г. Вершы / Галіна Бяляўская // Нябесны знак. Альманах. – 2006. – С.128-137
Бяляўская, Г. Вялікдзень: верш / Галіна Бяляўская // Дзяннiца. – 2011. – 23 крас. – С. 16.
Бяляўская, Г. Вясновы настрой [верш] / Галіна Бяляўская // Дзяннiца. – 2013. – 13 крас. – С. 7.
Бяляўская, Г. Хітры аўтамат, або Як дзядзька чаю напіўся / Галіна Бяляўская // Дзяннiца. – 2011. – 7 чэрв. – С. 5.
Бяляўская, Г. Чароўныя вобразы сэрца кранаюць (Удзельнікам скульптурнага пленэра ў г.п. Жалудок) / Галіна Бяляўская // Дзяннiца. – 2010. – 28 верас. – С .4.
Бяляўская, Г. Табе, хлебароб : верш / Галіна Бяляўская // Беларускі ручнік : зборнік паэзіі. – Мінск, 2013. – С. 192.
Гузень, Е. Многое по силам слабому полу / Елена Гузень // Гродзенская праўда. – 2010. – 6 сак. – С.2.
Палубятка, Т. Жанчынам падарылі прыгожае свята / Таццяна Палубятка // Дзянніца. – 2010. – 6 сак. – С.2.
Палубятка , Т. У саюзе з натхненнем / Таццяна Палубятка // Дзянніца. – 2009. – 17 студз. – С.1.
Паэтычнае слова Галіны Бяляўскай // Дзянніца. – 2009. – 10 лют. – С.6.
Ступакевiч, Т. “Салодкі сум” Галіны Бяляўскай / Таццяна Ступакевич // Дзянніца. – 2009. – 21 крас. – С.6.
Уладзімірава, А. “Апельсінавая бяроза” – сплаў фантазіі і рэальнасці / Ала Уладзімірава // Дзяннiца. – 2015. – 22 крас. – С.3.
Педагог дадатковай адукацыі Шчучынскага цэнтра творчасці дзяцей і моладзі, мастачка і паэтка Г.П.Бяляўская стала пераможцай у намінацыі “Паэт – сучаснік” на Міжнародным фестывалі-конкурсе сучаснага мастацтва і крэатыўнай творчасці