ГУК "Щучинская районная библиотека имени Тётки"

Ганна Сцяпанчанка

Ганна Сцяпанчанка

Ганна Аляксандраўна ўзнагароджана Ганаровай граматай упраўлення культуры Гродзенскага аблвыканкама за плённую творчую працу, эстэтычнае духоўнае выхаванне падрастаючага пакалення і прапаганду беларускай нацыянальнай культуры. Яна лаўрэат прэміі імя А.І. Дубка за творчыя дасягненні ў галіне культуры і мастацтва ў намінацыі “Бібліятэкар года”. Акрамя таго, яна ўзнагароджана Ганаровай граматай Шчучынскага раённага Савета дэпутатаў за добрасумленную, плённую працу, асабісты ўклад у развіццё бібліятэчнай справы і ў сувязі з юбілеем

Калі я чую галасы дзяцей

і смех іх, нібы срэбраны званочак

само жыццё тздаецца мне святлей,

бо льецца сонца з іх вясёлых вочак.

     У кожнага ёсть сто сваіх “Чаму?”

     І ўсе яны нясуць іх мне і кнізе.

     І можа я шчаслівая таму,

     што адказаць магу на ўсё пакрысе.

У бясконцых іх “Чаму? Калі? і Дзе?”

Ёсць штосці дзіўнае, запал і таямніца

і, можа, у тых пытанняў чаразе

натхнення нашага і поспеху крыніца.

     І колькі не праходзіла гадоў

     Я, дзякуючы ім, заўжды ў паходзе,

     бо бачу вобліск будучых часоў

     у іх поглядзе і думак карагодзе.

                                     1982.

              ***

 Сонца промні падарыла

           залатістае саломцы,

а саломка дапаможа

          паказаць мне родны край мой.

І іграюць промні сонца

пад рукамі ў майстрыхі,

нараджаюць рукі казку,

казку з песняй напалову…

 

 

Сцяпанчанка Ганна Аляксандраўна // Культура Гродзеншчыны: Факты. Падзеі. Асобы. – Мінск, 2014. – С. 33.

 

Сцяпанчанка, Г. Малітва : верш / Ганна Сцяпанчанка // Дзянніца (Шчучынскі раён). – 2017. — 5 студз. (№ 1). — С. 14.

 

Уладзімірава, А.  Г. А. Сцяпанчанка: “Не шкадуйце для людзей добрых слоў”//  Дзяннiца. –  2012. –    21 лют. –  С. 4.

Пра заг. Астрынскай ДБ Сцяпанчанка Г.А.