ГУК "Щучинская районная библиотека имени Тётки"

КАЗІМІР АЛЬХІМОВІЧ

КАЗІМІР АЛЬХІМОВІЧ

Нарадзіўся К. Албхімовіч 20 снежня 1840 г.у вёсцы Дэмбрава Лідскага павета Гродзенскай губерні ў сям’і небагатага беларускага шляхціца. Сярэднюю і першапачатковую мастацкую адукацыю атрымаў у Віленскай гімназіі. Даследчыкі лічать, што тут на форміраванне творчай індывідуальнасці будучага мастака значны ўплыў зрабіў Кануцый Русецкі, творчасць якога ў тыя гады была ў цэнтры ўвагі мастацкай грамадкасці Вільні.

У 1863 г. К. Альхімовіч удзельнічаў у вызваленчым паўстанні, за што пасля яго паражэння быў сасланы ў Сібір, дзе знаходзіўся да 1869 г. Вызваліла яго амністыя. Гады, праведзеныя ў ссылцы, наклалі свій адбітак на ўсю творчасць мастака. У яго творах увесь час гучалі ноткі смутку і жальбы.

У пачатку 70-х гадоў К. Альхімовіч жыве ў Варшаве. Царскі ўрад не дазволіў мастаку жыць у сябе на радзіме, у Гродзенскай губерні. Былых паўстанцаў і іх уплыву на сялян баяліся, хаця ўдзел яго ў паўстанні наўрад ці быў значны ( сярод прыгавораў паўстанцам  першых катэгорый ягонае імя не значыцца). Значыць, было нешта іншае, магчыма асабістая абраза суддзям, што выклікала гэтую забарону. Аднак, нягледзячы на гэта, К. Альхімовіч часта наведваў родныя мясціны, дзе збіраў багаты матэрыял для сваіх гістарычных і бытавых кампазіцый.

У Варшаве мастак наведаў рысавальную школу (1871-1873гг.), якой кіраваў выхаванец Пецярбургскай акадэміі мастацтваў Войцех Герсан. Ужо ў першыя гады вучобы ён праявіў выдатныя здольнасці жывапісца.

У розны час на варшаўскіх выстаўках з’явіліся першыя самастойныя работы К. Альхімовіча, створаныя пад ураджаннем сібірскай ссылкі (“Смерць у выгнанні” і “Пахаванне на Ўрале”).

Аднак ведаў, атрыманых у школе В. Герсана, было недастаткова. Мастак едзе ў Мюнхен, дзе ў 1875 годзе паспяхова заканчыў Акадэмію мастацтваў, атрымаўшы за свае работы некалькі сярэбраных і залатых медалёў. У 1875 г. К. Альхімовіч едзе ў Парыж і жыве там на працягу чатырох гадоў. У Варшаву ён вяртаецца ў 1880 г. ужо сталым майстрам. На гэты час ён неадначасова выстаўляў свае творы ў Мюнхене і Парыжы, і яны нязменна карысталіся поспехамі.

Сюжэты для сваіх гістарычных палотнаў мастак бярэ з тых далёкіх часоў беларускай гісторыі, калі лёс беларускага і літоўскага народаў з Тэўтонскім ордэнам, які нёс смерць і разбурэнні народам Беларусі і Літвы.

…У 1341 г. убітве пры гарадзішчы Велюоне крыжакі ўжылі ў першы раз артылерыю, свінцовую карцеч. У сражэнні быў забіты Гедымін. Літоўскае княства пад нападам бязлітаснага ворага аслабела.

Верагодна, што гэты цяжкі для радзімы момант і ўспамінаў мастак, пішучы карціну.

… З непраходнай пушчы на шырокую паляну выходзяць воіны Гедыміна. На руках яны нясуць цела свайго князя. Схіліўшы голавы, услед за ім ідзе народ. Людзі апрануты ў доўгае белае адзенне, на нагах у іх пляцёныя з лыка лапці. Моўчкі стаяць, застыўшы ў  нямым маўчанні, магутныя дубы і ёлкі. Над усім гэтым навіслі цяжкія свінцовыя хмары.

Урачысты і цяжкі рытм гэтай кампазіцыі нагадвае жалобны гімн, у якім няма жалобных гукаў і толькі недзе ўдалечы, ля самага гарызонта відаць прасвятленне. У гэтай карціне несумненна адлюстроўваліся асабістыя перажыванні мастака і яго смутак аб лёсе сваёй шматпакутнай радзімы. Карціна “Пахаванне Гедыміна” атрымала сусветную вядомасць. Яна экспанавалася ў 1887-1888 гг. на выстаўках у Варшаве, Пецярбургу, Львове, Сан-Францыску, дзе была ўдастоена вышэйшых узнагарод.

Імкнучыся выклікаць у гледачоў цікавасць да гісторыі сваёй радзімы мастак пша рад гістарычных кампазіцый, у якіх узнаўляе тыя далёкія час, калі на тэрыторыі Беларусі панавала язычніцкая вера. Такія палотны, як “Язычніцкі жрацы”, “Малітвы церпячых”, “Багіня любві Мільда”, “Смерць Маргера”, “Лідзейка з дачкою на руінах царквы Перуна”, “Апошні жрэц Літвы з дачкою Плёнтай” і іншыя, сведчаць аб выдатным веданні К. Альхімовічам айчыннай гісторыі. У пералічаных карцінах часта гучаць патрыятычныя ноты, якія сведчаць аб блізкасці жывапісца да перадавых слаёў тагачаснай інтэлігенцыі.

У 80-я гады ён ствараегістарычныя палотны “Смерць Міхаіла Глінскага ў цямніцы” і “Падрыхтоўка да смерці Самуіла Збароўскага”, у якіх уваскрашае гераічныявобразы барацьбітоў за ўз’яднанне беларускага народа з рускім народам.

У некаторых палотнах К. Альхімовіча, напісаных на сюжэты з польскай гісторыі, – “Абарона Ольштына”, “Вясельныя ўрачыстасці Сігізмунда Аўгуста” і іншыя ідэалізаваны польскі каралі і военачальнікі. Масток сумленна праілюстраваў  гістарычныя факты, аднак не змог узняцца да мастацкага абагульнення. Таму названыя карціны не з’ўляюцца вызваленчымі ў яго творчасці.

У шмат якіх кампазіцыях і малюнках жывапісец адлюстроўваў падзеі 1863 г. Акрамя названых “Смерць у выгнанні” і “Пахаванне на Урале”, ён у 1894 г. напісаў карціну “На этапе”, у якой вельмі яскрава паказаў журботную долю паўстанцаў, якіх вязуць у далёкую сібірскую ссылку. Карціна здзіўляе праўдай адлюстраванага ў ёй моманту, дакладнасцю дэталей і мастацкіх сродкаў для перадачы эмацыянальнага настрою. Яна захоўваецца ў Нацыянальным музеі ў Варшаве.

Плённа працаваў мастак  у бытавым жанры. Па замалёўках і эцюдах, зробленых у сваёй роднай вёсцы Дэмбрава, ён напісаў карціны “Жніво”, “Дажынкі”, “Хата селяніна”, “Дзеці пад лесам”, “Найманне работнікаў”, “Парабкава хата” і іншыя. Гэтыя творы – свайго роду летапіс жыцця дарэвалюцыйнай беларускай вёскі, у якім яскрава і пераканаўча адлюстравана цяжкая доля працоўнага люду Гродзеншчыны.

К. Альхімовіч шмат працавў і як графік. У тэхніцы літаграфіі ім выкананы шматлікія ілюстрацыі да твораў А. Мцкевіча, Ю. Славацкага, Ю. Крашэўскага і іншых польскіх пісьменнкаў. Найбольш удалымі з іх з’яўлюцца тыя ілюстрацыі, у якіх мастак перадаў прыгажосць родных яму мясцін, беларускіх лясоў, балотаў і пушчаў.

У гісторыю выяўленчага мастацтва К. Альхімовіч увайшоў як майстар глыбока эмацыянальнай псіхалагічнай кампазіцыі. У многіх сваіх творах ён адлюстроўваў жыццё і быт беларускага народа на розных гістарычных этапах і ў самых розных аспектах. Гэта дае дастатковыя падставы дзеля таго, каб яго імя займала дастойнае месца ў гісторыі беларускага жывапісу палавіны XIX – пачатку XX ст.

       Бібліяграфія

  • Альхімовіч Казімір // Беларуская энцыклапедыя: у 18 т. Т. 1/ рэдкал. Г. П. Пашкоў і інш. – Мн.: Беларуская энцыклапедыя, 1996. – С. 288.
  • Казімір // Беларускі фальклор: энцыклапедыя: у 2 т. Т. 1 / рэд. кал. Г. П. Пашкоў і інш. – Мн.: Беларуская энцыклапедыя, 2005. – С. 54.
  • Казімір // Культура Беларусі. Т. 1 / рэдкал. Т. У. Бялова і інш. – Мн.: Беларуская энцыклапедыя імя П. Броўкі, 2010. – С. 129-130.
  • Казімір // Памяць: гіст. – дакум. хроніка Шчучынскага р-на / рэдкал. Г. Г. Пашкоў і інш. – Мн.: БелЭн, 2001. – С. 97-98.
  • Казімір // Энцыклапедыя гісторыі Беларусі: у 6 т. Т. 1 / рэд. кал. Г. П. Пашкоў і інш. – Мн.: Беларуская энцыклапедыя імя П. Броўкі, 1993. – С. 107.
  • Казімір // Энцыклапедыя літаратуры і мастацтва Беларусі: у 5 т. Т. 1 / ред. кал. І. П. Шамякін і інш. – Мн.: Беларуская савецкая энцыклапедыя імя П. Броўкі, 1984. – С. 95-96.
  • Альхимович Казимир Доминикович // Республика Беларусь: энциклопедия: в 7 т. Т. 2 / ред. кол. Г. П. Пашков и др. – Мн.: Бел. энцыкл., 2006. – С. 90.
  • Бібікава, А. Зорка Казіміра Альхімовіча / А. Бібікава // Дзянніца. – 2009. – 27 студзеня. – С. 6.
  • беларускага мастацтва: у 6 т. Т. 3.  – Мн.: Навука і тэхніка, 1989. – 448 с.
  • Са зместу: ( Казімір Дамінікавіч Альхімовіч). – С. 195 – 198.
  • Да 160-годдзя з дня нараджэння К. Альхімовіча (1840-1916), мастака, ураджэнца м. Дэмбрава былога Лідскага павета (цяпер Шчучынскі р-н Гродз. вобл.): бібліягр. спіс літаратуры // Новыя кнігі. – 2000. – №10. – Дадатак. – С. 7-9.
  • Данскіх, С. У.  Стагоддзі і падзеі Шчучынскай Зямлі / С. У. Данскіх. – Баранавічы: Баранов. укрупн. тип., 2007. – С. 172-173.
  • Дробаў, Л. М. Казімір Альхімовіч // Беларускія мастакі XIX стагоддзя / Л. Д. Дробаў. – Мн., 1971. – С. 56-63.
  • Загідуліна, М. А. Вобразы роднага краю ў творчасці Казіміра Альхімовіча / М. А. Загідуліна // Шчучыншчына: мінулае і сучаснасць. – Гродна – Шчучын, 1995-1997. – С. 135-139.
  • Загідуліна, М. А. Запознены рамантык / М. А. Загідуліна // Свіцязь. – 1994. – №1. – С. 91-94.
  • Кануннікаў, Г. Палотны Казіміра / Г. Кануннікаў // Культура. – 1995. – №27. – С. 4-5. 
  • Крень, И. Г. Наши замечательные земляки : (Казимир Альхимович) / И. Г. Крень, Я. Н. Марыш // Крень, И. Г. Щучин: ист.-эконом. очерк / И. Г. Крень, Я. Н. Мараш. – Мн.: Полымя, 1989. – С. 103 – 105.
  • Марціновіч, А. А. Ступаючы па цаліку: Казімір Альхімовіч // Марціновіч, А. А. Хто мы, адкуль мы…: гіст. эсэ, нарысы: у 2 кн. Кн. 2. – Мн., 1997. – С. 3-17.
  • Паўлючэнка, Н. У. Казімір Альхімовіч: старонкі жыцця / Н. У. Паўлючэнка // Шчучыншчына: мінулае і сучаснасць. – Гродна – Шчучын, 1995-1997. – С. 94-96.