Куляшоўская сельская бібліятэка-музей сельскага побыту

Куляшоўская сельская бібліятэка-музей сельскага побыту

У 2007 годзе Куляшоўская сельская бібліятэка была рэарганізавана ў бібліятэку-музей сельскага побыту – дзяржаўную ўстанову, якая сумяшчае ў сваёй дзейнасці асноўныя функцыі бібліятэкі па абслугоўванні насельніцтва літаратурай і функцыі грамадскага музея па прапагандзе культурна-гістарычнай спадчыны.

У бібліятэцы-музеі сельскага побыту знайшлі сваё месца рэчы, прынесеныя жыхарамі вёсак Куляшы, Танявічы, Таболічы, Матылі і Замасцяны дзеля захавання мінулага. Старэйшы экспанат датуецца XIX ст. Экспазіцыя музея складаецца з рэчаў, якімі некалі карысталіся ў штодзённым жыцці. На пачатак 2019 года налічваецца 120 экспанатаў, іх колькасць штогод павялічваецца. Вядзецца распрацоўка майстар-класаў па традыцыйных рамёствах: можна навучыцца часаць лён, прасці, ткаць на кроснах. Амаль усе экспанаты бібліятэкі-музея знаходзяцца ў працоўным стане. Экскурсіі  з’яўляюцца часткай масавых краязнаўчых мерапрыемстваў. Падчас экскурсій калектыў в. Куляшы спявае народныя песні.

Распрацаваны сцэнарныя планы правядзення экскурсій для наведвальнікаў рознай узроставай катэгорыі: “Куляшоўская святліца запрашае” для дзяцей, “Жывая спадчына дзядоў” для падлеткаў, “З гісторыі стагоддзяў і пакаленняў” для дарослага насельніцтва. Вядзецца распрацоўка новых сцэнарных планаў з улікам узнаўлення экпазіцыі бібліятэкі-музея.

Больш падрабязную інфармацыю можна атрымаць па спасылцы: http://schuchinlib.by/ (    http://schuchinlib.by/kulyasho%d1%9eskaya-selskaya-bibliyateka-muzej-selskaga-pobytu/                    )

Адрас: 231544

в. Куляшы вул. Першамайская, 81

Шчучынскі раён

Гродзенская вобласць

Час працы:

серада – нядзеля 10.00-19.00, перапынак на абед 14.00-15.00

выхадны – панядзелак, аўторак.

санітарны дзень – апошняя пятніца месяца

Тэлефон 8(01514) 52-8-15

Эл. адрас kuleshbibl2017@mail.ru

 

 

Комментирование закрыто.