Літаратурная сустрэча “Жыццё мацнейшае за смерць”

У Шчучынскай раённай бібліятэцы імя Цёткі прайшла літаратурная сустрэча, прымеркаваная да 90-годдзя з дня нараджэння журналіста і пісьменніка Уладзіміра Фядотава. “Мы лічым сваім абавязкам, каб не адышлі ў нябыт імёны землякоў, якімі мы можам па праве ганарыцца”, — адзначыла, адкрываючы мерапрыемства, галоўны бібліятэкар Тамара Менская. Эпіграфам да мерапрыемства стала цытата з аповесці “Мёртвыя застаюцца жывымі” Уладзіміра Фядотава: “Чалавек застаўся жыць, бо сам лёс захаваў яго ад смерці як сведку нечувалых злачынстваў, якія ўчынялі гітлераўцы на акупіраванай зямлі”. Так пісьменнік сказаў аб сваім героі. Але гэта і аб ім самім. У літаратурнай сустрэчы прынялі ўдзел людзі розных узростаў і роду заняткаў. Некаторыя з іх асабіста ведалі гэтага чалавека, знаёмыя з яго творчасцю, іншыя далучыліся з жаданнем пашырыць свой літаратурны досвед. Сярод удзельнікаў былі намеснік старшыні райвыканкама Алена Пасюта, намеснік начальніка аддзела ідэалагічнай работы, культуры і па справах моладзі Таццяна Цюсіна, старшыня раённай ветэранскай арганізацыі Васіль Жукоўскі, бібліятэчныя работнікі, мясцовыя літаратары, школьнікі, сябры.

Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *