Областная акция “Знаете ли Вы, что?”

 

Свята-Троіцкая Шчарская крыніца

Ці ведаеце Вы, што Свята-Троіцкая Шчарская крыніца атрымала назву ў
гонар храма, які стаяў на беразе ракі Шчара?
Старажылы памятаюць, як у гады Вялікай Айчыннай вайны ў снежні
1942 года нямецка-фашысцкімі захопнікамі падчас карнай аперацыі па знішчэнню жыхароў вёсак Мастоўскага раёна быў разбураны і спалены драўляны храм, які стаяў на беразе ракі Шчара, забіты святар.
Прайшоў час, і на гэтым свяшчэнным месцы стала біць крыніца. Людзі
расцанілі гэта як добрае прадвесце і пацягнуліся да крыштальна-чыстай
вады за здароўем, сілай і суцяшэннем.
Знаходзіцца крыніца на левым беразе р. Шчара, бліз в. Шынкі.
 Аб Свята-Троіцкай Шчарскай крыніце

Жалудоцкая гарпасялковая бiблiятэка 

 

Обсуждение закрыто.