Праздник поэзии  “Под звездой Алоизы”

Праздник поэзии “Под звездой Алоизы”

16 ліпеня свята паэзіі «У госці да Алаізы» запрасіла на сустрэчу з паэтычным словам жыхароў і гасцей Астрыны. Бібліятэкары Астрынскай гарпасялковай бібліятэкі падрыхтавалі літаратурную частку, кніжную выставу “Мы падхапілі тваю песню” і выставу вырабаў народных майстроў. Пачалося мерапрыемства з песні “Мой сад” на словы Цёткі, пад яе мелодыю былі ўскладзены кветкі да помніка паэткі. На свята былі запрошаны мясцовыя паэты Максімовіч А.Б., Кірылава С.І., Чарняк Т.В.
Цудоўным падарункам усім стаў вялікі канцэрт, зладжаны агульнымі сіламі Астрынскага, Навадворскага і Першамайскага Дамоў культуры. А усе жадаючыя і госці свята наведалі музей Алаізы Сцяпанаўны Пашкевіч (Цёткі)
На працягу дня працавала дзіцячая пляцоўка, гандлёвая кропка, а для для маленькіх гледачоў была арганізавана гульнявая праграма.

 

Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован.