ГУК "Щучинская районная библиотека имени Тётки"

Руль Уладзімір Валярьянавіч

Руль  Уладзімір  Валярьянавіч нарадзіўся  3  верасня  1953  года  ў  вёсцы  Матылі  Шчучынскага  раёна  Гродзенскай  вобласці. Сярэднюю  адукацыю  атрымаў  у  Першамайскай  СШ  гэтага  ж  раёна  ў  1970  годзе.

      У  1975  годзе  закончыў  Беларускі  інстытут   механізацыі  сельскай  гаспадаркі, а  ў  1992  годзе  Мінскі  дзяржаўны  педістытут  імя  А.М. Горкага.

     Працаваў  інжынерам- электрыкам  у  калектыўных  гаспадарках  Шчучынскага  і  Воранаўскага  раёнаў, інтруктарам  аргаддзела  Воранаўскага  РК КПБ, сакратаром  партарганізацыі  мясцовага калгаса  “Светлы  Шлях”.

     З  1987 па 1995  год  выкладаў  гісторыю спачатку  ў  Енчынскай базавай, а  затым у  Нацкай сярэдняй  школах  Воранаўскага  раёна.

   З  1995 па  2001  год  – індывідуальны  прадпрымальнік.

   З  пачатку  2001  года  працуе  над  вырашэннем  праблемы  годнага  ўшанавання  слынных  постацяў  у  беларускай, літоўскай  і  польскай  гісторыі: Тэадора, Людвіка, Станіслава Остык-Нарбутоў, Вандаліна  Шукевіча  і  Пятра  Врублеўскага  на  іхняй  гістарычнай  радзіме- сучасным  Нацкім  сельсавеце  Воранаўскага  раёна.

   Вершы  і  артыкулы  Уладзіміра  Руля, пачынаюцца  з 2000  года,  друкуюцца  ў  мясцовых  і  рэспубліканскіх  выданнях. Ён  лаўрэат  конкурсу  “Серебряные  строки”, праведзенага  газетай   “Белорусская  нива» у  2004  годзе.

     У  2006 годзе  убачыў  свет  зборнік  паэзіі « На  зорных  шляхах  вечнасці» .Чытаючы  вершы  са  зборніка мяркую , што  праз  шчырыя  радкі  адкрываецца  вобраз  аўтара – чалавека, які  горача  ўлюблёны  ў  сваю  зямлю , цесна  звязаны  са  сваім  родам  і  народам( паэма  «Мой  род», неабыякавы  да  лёсу  землякоў  і  суайчыннікаў( вершы  «Землякам», «Смельчакам», «Беларусі».

  “Служыць  сваёй  Айчыне  не  за  страх,

Не  за  пасады,  званні,  не  за  грошы,

Засейваючы  велічны  прасцяг

Засейваючы  спраў- учынкаў  чыстых, гожых!”

             ( з  верша  “ Майму  маладому  суайчынніку”)

  Апрача  зборніка « На  зорных  шляхах  вечнасці» выданы  арыгінальны багата  ілюстрыраваны  паэтычны  зборнік» Пра  Нарбутоў  моўлю  я  слова».  Героі  гэтай  кнігі  не  шкадавалі  ні  сіл, ні  часу, ні  ўласных  сродкаў, здаралася, рызыкавалі  дабрабытам  і  сваім  жыццём  у  сваім  ахвярным  служэнні  Бацькаўшчыне, бо  шчыра  жадалі  бачыць  яе  вольнай , заможнай, шчаслівай… .

            Цяпер  Уладзімір  Руль  жыве  ў  в.Нача  Воранаўскага  раёна.

Бібліяграфія:

  1. Руль, Я. Далёка і побач / Я. Руль //  Маладосць. –  –    № 4. –  С. 5 – 10.

  1. Руль, У. Вершы / Уладзімір Руль // На Нёманскай хвалi: лiтаратурны альманах. – 2014. – № 4. – С.66-69.

  1. Руль, У. В. Мой гуж : вершы / Уладзімір Руль // На Нёманскай хвалі: літаратурны альманах. – 2016. — № 5. — С. 82—85.

  1. Руль, У. В. На досвітку ў чэрвені … (да гадавіны нашай Перамогі) : верш / Уладзімір Руль // Дзянніца (Шчучынскі раён). – 2019. — 8 мая (№ 36). — С. 4.

  1. Руль, У. В. На зорных шалях вечнасці : Зборнік паэзіі / У.В.Руль. – Гродна : ГОУПП”Гродненская типография”, 2006. – 102с.

  1. Руль, У. В. Нам губляць больш няма чаго – … : верш / Уладзімір Руль // Дзянніца (Шчучынскі раён). – 2016. — 29 кастр. (№ 84). — С. 9.

  1. Руль, У. В. Пра Нарбутаў моўлю я слова… : вершы, проза / У.В.Руль. – Гродна : ПВУП “Выдавецтва Ламарк”, 2009. – 122с.

  1. Руль, У. В. Пра Нарбутаў моўлю я слова… / Уладзімір РУНіШ. – Гродна : Мясцовы літаратурны фонд саюза пісьменнікаў Беларусі, 2009. – 152.

  1. Руль, У. В. Расправіў плечы студзень … : верш / Уладзімір Руль // Дзянніца (Шчучынскі раён). – 2018. — 13 студз. (№ 3). — С. 9.

  1. Руль, У. В. Роднай мове; Жыві, дарагая мая! : вершы / Уладзімір Руль // Літаратура і мастацтва. – 2018. — 16 лют. (№ 7). — С. 8.

  1. Руль, У. В. У асобе адной павіншую ўсіх! : верш / Уладзімір Руль // Дзянніца (Шчучынскі раён). – 2021. — 6 сак. — С. 7.

  1. Руль, У. Нам высвеціў Нарбут наша мінулае! / Уладзімір Руль // Дзяннiца. – 2010. – 2 лют. – С.7.

  1. Руль, У. Помны дзень : вершы / Уладзімір Руль // Дзяннiца. – 2015. – 31 кастр. – С.9.

  1. Руль, У. Праспяваю гімн нашым жанчынам : верш/ Уладзім Руль // Дзяннiца. – 2013. – 27 жн. – С .4.

  1. Руль, У. “Развітанне Марылі з Адамам” і інш. : : [вершы] / Уладзімір Руль // На Нёманскай хвалi: лiтаратурны альманах. – 2009. – № 1. – С. 83-85.

  1. Руль, У. Як Зай пахваліўся сабой : сучасная казка пра зайца / Ул.Руль. – Гродна : Друкарня”Зебра”, 2012. – 20 с.