29 красавіка Жалудоцкая гарпасялковая бібліятэка сумесна з Жалудоцкім Домам культуры падрыхтавала творчы партрэт “Імгненняў паэтычных хараство” прысвечаны 145-годдзю з дня нараджэння Алаізы Пашкевіч (Цёткі). Вядучыя мерапремства пазнаёмілі слухачоў з асноўнымі звесткамі пра жыццё і творчасць паэткі. Са сцэны дзяўчына у вобразе Цёткі чытала урывак з верша “Мае думкі” і “Родная вёска”, а вучні Жалудоцкай СШ імя В.Урублеўскага прачыталі ўрыўкі з апавядання “Міхаська”, верш “Мой сад ,” “Вера Беларуса”, “З чужыны”. У выкананні ансамбля “Сябрына “ гучалі лірычныя песні. Мерапремства суправаджалася буктрэйлерамі падрыхтаванымі бібліятэкамі Шчучынскага раёна. У зале была аформлена кніжная выстава “Душа, што прагне вышыні і волі,” на якой прадстаўлены кнігі і артыкулы аб жыцці і творчай дзейнасці Цёткі, творы славутай беларускай пясняркі розных гадоў выдання.