ГУК "Щучинская районная библиотека имени Тётки"

ТЫЗЕНГАЎЗ КАНСТАНЦІН

 

 

ТЫЗЕНГАЎЗ КАНСТАНЦІН

 

        Арнітолаг, натураліст з еўрапейскай славай, адзін з прадстаўнікоў роду Тызенгаўзаў Канстанцін Тызенгаўз нарадзіўся 3 чэрвеня 1786 г. ў Жалудку. Пачатковую адукацыю атрымаў у Варшаве, вышэйшую ў Віленскім універсітэце (быў вучнем Станіслава Юндзіла). Удзельнік ваынй 1812 г. , служыў у літоўскім войску (1812-14), на чале з Ю. Панятоўскім удзельнічаў у бітве пад Ліпскам. У сваім палацы ў Паставах стварыў багаты арніталагічны музей (3 тыс. Птушыных чучалаў). Праца арнітолага доўгі час не дазваляла яму надрукаваць свае творы, якія даследчык суправаджаў добрымі малюнкамі. Сярод настаўнікаў натураліста былі вядомыя мастакі Арлоўскі, Норблін, Рустэм. К. Тызенгаўз з’яўляўся членам розных натуралістычных таварыстваў, у т.л. замежных, быў ініцыятарам выдання адзінай на той часв польскамоўнай “Ornitologiipowszechnaj” у 3-х тамах (Вільня, 1843-46), якая атрымала высокую ацэнку за мяжой. Памёр К. Тызенгаўз 28 сакавіка 1853 г. ў Паставах. У яго гонар названы адзін з відаў пчол: TyzenhausiaCespiformis, і 2 былотныя расліны: PotamogetamTyzenhaysiiі CharaTyzenhaysii(па прапанове прафесара Горскага). Галоўная праца К. Тызенгаўза жыцця “Zoologiaptakowpolskich” – каляровыя табліцы з выявамі ўсіх мясцовых птушак, якія былі выгравіраваня на медных пласцінах у Парыжы, з атласам у якасці дадатку (172 каляровыя выявы птушак),  выдадзена сынам Рэйнольдам Тызенгаўзам у 1861 г. ў Варшаве. Жонкай Канстанціна была Валерыя з Ваньковічаў.

 

       Бібліяграфія

 

  • Тызенгаўзы  //  БСЭ. – Мн.,  1978. – Т.10. – С.359.
  • Тызенгаўзы // Энцыкл. гіст. Беларусі – Мн.,2001.–Т.6.-  С.548.
  • Тызенгаўзы  //  Беларусь : Энцыкл. давед. – Мн., 1995. – С.709.
  • Тызенгаўз  Канстанцін // Асветнікі зямлі беларускай Х-пач.ХХ ст.:Энцыкл. давед.-Мн.,2001. – С.435.
  • Тызенгаўз Канстанцін  //  Мысліцелі і асветнікі Беларусі.  Х-ХIХ ст, ст.- Мн., 1995. – С. 574.
  • Тызенгаўз Канстанцін  //  Памяць. Шчучынскі раён : Гіст. – дак. хроніка  гарадоў  і  р-наў Беларусі. – Мн., 2001. – С.107. 
  • Госцеў А. і інш.  Радавы  склеп  Тызенгаўзаў у Жалудку// Шчучыншчына: Мінулае і сучаснасць: Матэрыялы навук.-прат. краязн. канф. – Гродна-Шчучын, 1995-1997.- С.131-134
  • Скорабагатчанка, А.В. Спадчына Тызенгаўзаў у Паставах / А.В. Скорабагатчанка // Нар. асвета. – 2002. – № 7. – С. 77-79.
  • Зямчонак, І. Канстанцін Тызенгаўз вачыма гісторыка / І. Зямчонак // Біялогія: праблемы выкладання. – 1998. – № 4. – С. 109-112.
  • Дрик, Л. Упорство буйвола, мудрость совы, или Орнитолог из рода Тызенгаузов / Л. Дрик // Дикая природа. – 2010. – № 4/5. – С. 47-49.
  • Березкина, Н.Ю. Основатель орнитологии в Беларуси / Н.Ю. Березкина // Репетитор. – 2010. – № 1. – С. 8-9.
  • Зямчонак, Я. Бароны Тызенгаўзы ў гісторыі Паставаў / Я. Зямчонак // Спадчына. – 1997. – № 5. – С. 127-147.
  • Каханоўскі, Г. Пастаўскі арніталагічны [музей К. Тызенгауза] / Г. Каханоўскі // Род. прырода. – 1993. – № 4. – С. 26.
  • Бариш, М. Орнитология – дело всей жизни / М.Бариш // Дзянніца. – 2011. – 31 мая. – С. 4
  • Бібікава, А. Тызенгаўзы спачываюць у Жалудку / Бібікава А. // Дзянніца. – 2008. – 12 сент. – С. 3.