У гэтым годзе наша краіна адзначыла 140 год з дня нараджэння вялікіх песняроў беларускага народа: Янкі Купалы і Якуба Коласа.

У гэтым годзе наша краіна адзначыла 140 год з дня нараджэння вялікіх песняроў беларускага народа: Янкі Купалы і Якуба Коласа.

У гэтым годзе наша краіна адзначыла 140 год з дня нараджэння вялікіх песняроў беларускага народа: Янкі Купалы і Якуба Коласа. Таму з гэтай нагоды вучні прышкольнага лагера “Сонейка” ДУА “Навадворская сярэдняя школа” завіталі ў Навадворскую сельскую бібліятэку на літаратурна-музычную кампазіцыю “Купала і Колас, вы нас узгадавалі”. Дзеці пазнаёміліся з біяграфіяй песняроў, чыталі  вершы, слухалі запіс песень на словы юбіляраў. Рабяты вельмі актыўна адказвалі на пытанні віктарыны па біяграфіі пісьменнікаў, разгадвалі красворд па іх творчасці. Мерапрыемства суправаджалася прэзентацыяй “У думках, у сэрцы, у песнях…”. Напрыканцы ўвазе дзяцей была прадстаўлена кніжная выстава “Твае песняры, Беларусь”.

Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *