ГУК "Щучинская районная библиотека имени Тётки"

Валерый Урублеўскі

Валерый Урублеўскі

Нарадзіўся ў мястэчку Жалудок непадалёк ад Шчучына на Лідчыне. Скончыў Віленскі дваранскі і Пецярбургскі лясны(руск.) бел. інстытуты[1] (На будынку ўніверсітэта ўсталявана мемарыяльная дошка).

Падчас вучобы ўдзельнічаў у студэнцкім руху, быў членам нелегальнага рэвалюцыйнага гуртка, якім кіравалі польскія рэвалюцыянеры-дэмакраты Зыгмунт Серакоўскі і Яраслаў Дамброўскі. Праз гэта завязаў знаёмства са многімі рэвалюцыянерамі, пасябраваў з К. Каліноўскім.

З 1857 г. працаваў памочнікам загадчыка, а пасля загадчыкам лясной школы ў Саколцы на Гарадзеншчыне. Актыўна дапамагаў Каліноўскаму ў яго падпольнай працы, у тым ліку ў выданні і распаўсюджванні «Мужыцкай праўды».

Падчас паўстання кіраваў ваеннымі дзеяннямі інсургентаў. Быў начальнікам штаба паўстанцаў, пазней — камандуючы сіламі Гародзенскага, Люблінскага і Падляшскага ваяводстваў. Ён быў прыхільнікам левага крыла «чырвоных» найбольш актыўных змагароў, якія прытрымліваліся рэвалюцыйных поглядаў, — апоры на сялянскія масы, ліквідацыі памешчыцкага землеўладання, роўных правоў усіх народаў краю. Падчас бою з казакамі 7 жніўня 1864 г. Урублеўскі быў пасечаны шаблямі.

Трохі падлекаваўшыся, ён эмігрыраваў у Францыю. У Парыжы кіраваў дэмакратычнымі арганізацыямі беларуска-польскіх эмігрантаў. Калі 18 сакавіка 1871 года ў Францыі адбылася рэвалюцыя і быў створаны першы ў гісторыі чалавецтва працоўны ўрад Парыжскай Камуны, Урублеўскі, як і многія іншыя яго суайчыннікі, актыўна падтрымаў рэвалюцыйныя памкненні парыжан. У гэтым выступе ён бачыў «сацыяльную рэвалюцыю, якая пры поспеху можа перавярнуць увесь парадак, што існуе цяпер у Еўропе…». У званні палкоўніка (атрымаў напярэдадні паўстання) Урублеўскі прапанаваў камунарам свае паслугі і план ваенных дзеянняў. Неўзабаве яму было прысвоена званне генерала і ён узначаліў адну з трох рэвалюцыйных армій, якая абараняла паўднёвую частку Парыжа.

У баях Урублеўскі паказаў сябе ўмелым, разважлівым і прадбачлівым палкаводцам і змагаўся на чале арміі да апошняга дня існавання Парыжскай камуны. Версальцы завочна прысудзілі яго да смяротнага пакарання.

З фальшывым пашпартам Урублеўскі пераехаў у Вялікабрытанію, дзе блізка пазнаёміўся з Карлам Марксам і Фрыдрыхам Энгельсам. У гэты ж час здароўе яго ў выніку шматлікіх раненняў моцна пахіснулася, яму з цяжкасцю ўдалося пазбегнуць ампутацыі рукі.

 

Магіла Урублеўскага на могілках Пер-Лашэз

Падлекаваўшыся ў бальніцы Лонданскага ўніверсітэта, Урублеўскі ўступіў у I Інтэрнацыянал(руск.) бел.[1]. У кастрычніку 1871 г. яго абралі членам Генеральнага савета I Інтэрнацыяналу, сакратаром-карэспандэнтам для Польшчы. Ідэі Інтэрнацыяналу Урублеўскі прапаведаваў у эмігранцкай арганізацыі «Люд польскі», створанай у Лондане па яго ініцыятыве. У 1871—1872 гадах Урублеўскі быў старшынёй судовай («трацейскай») камісіі, якая разбірала канфлікты паміж членамі I Інтэрнацыянала. Падтрымліваў Маркса і Энгельса супраць Бакуніна[3].

Пасля распаду I Інтэрнацыяналу і арганізацыі «Люд польскі» (1876) Урублеўскі перабраўся ў Жэневу. У 1878 годзе ён нелегальна прыязджаў у Расію (АдэсаПецярбург), сустракаўся з народнікі(руск.) бел.землявольцамі(руск.) бел..

Калі французскі ўрад аб’явіў амністыю ўдзельнікам Парыжскай камуны, у 1885 годзе Урублеўскі пераехаў у Францыю і пасяліўся ў горадзе Ніцы[1]. У 1901 французскі ўрад нават прызначыў яму пенсію. Апошнія гады жыцця ён правёў ва Уарвілі(руск.) бел. (каля Парыжа) у доме былога камунара і земляка Г. Геншынскага(руск.) бел.. Пахаваны ў Парыжы на могілках Пер-Лашэз, каля сцены Камунараў(руск.) бел.. На надмагіллі надпіс: «Гераічнаму сыну Польшчы — народ Парыжа»

       Бібліяграфія

  • Абрамавичюс, В.Е. Валерий Врублевский: [1836-1908] / В.Е. Абрамавичюс. – М.: Мысль, 1968. – 159 с.
  • Афанасьева, Т. Глубокие корни Врублевских / Т.Афанасьева  // Гродзенская праўда. – 2002. – 11 чэрв.
  • Валерий Врублевский // Крень И.П., Мараш Я.И. Щучин: Ист.- эконом.  очерк. – Мн. – 1989. – С. 97 – 100.
  • Валянцінава, Т. Наш Валерый Урублеўскі / Таццяна Валянцінава // Дзянніца. – 2011. – 13 снеж. – С.5
  • Врублевский В. // Парижская коммуна 1871 года: Время – события – люди . – М. – 1981. – С. 173 – 174.
  • Вярцінскі, А. Вольнасць і брацтва, генерал!.. / А. Вярцінскі // Літаратура і мастацтва. – 1971. – 19 сак. – С. 10-11, 15.
  • Дзежыц В. Жыццё, як легенда / В.Дзежыц // Дзянніца. – 1996. – 24 снеж.
  • Кісялёў Г. Арол са зламаным крылом // Сыны і пасынкі Беларусі / Геннадзь Кісялёў  . – Мн. – 1996. – С. 191-218.
  • Кісялёў, Г. Паплечнік Каліноўскага : [пра жыццёвы і рэвалюцыйны шлях Валерыя Урублеўскага] / Г. Кісялёў. – Мінск : Нар. асвета, 1976. – 79 с.
  • Кісялёў, Г. Урублеўскі Валерый Антоній / Г. Кісялёў // Энцыклапедыя гісторыі Беларусі : У 6 т. / Беларус. Энцыкл. – Мінск : Беларус. энцыкл., 1993-1997. – Т. 6. – С. 589-590.
  • Кісялёў Г. Чырвоны струмень свабоды // Голас Радзімы. – 1993. – 16 снеж.
  • О сооружении памятника-бюста генералу Парижской коммуны Валерию Врублевскому в г.п. Желудок Щучинского района: реш. Исполкома Гродненского Совета депутатов трудящихся № 144 от 9 апр.. 1971 г. // Гродненская область в докладах и материалах (194491995). – 2004. – Слоним. – С. 285    
  • Сівец, Ю. Валерый Урублеўскі / Ю. Сівец // Літаратура і мастацтва. – 2007. – 15 чэрв. – С. 21.
  • Чаропка, В.К. Рыцар свабоды. Валерый Урублеўскі / В.К. Чаропка // Беларускі гістарычны часопіс. – 2007. – № 5. – С. 41-50; № 6. – С. 18-29.
  • Шалькевіч, В. Генерал Парыжскай Камуны / В. Шалькевіч // Полымя. – 1971. – № 6. – С. 241-244.
  • Урублеўскі Валерый // Беларусь : Энцыкл. давед. – Мн. – 1995. – С.722.
  • Ягорычаў І.Я. Валерый Урублеўскі – выдатны дзеяч польскага і міжнароднага нацыянальна – вызваленчага руху // Шчучыншчына : Мінулае і сучаснасць. – Гродна-Шчучын, 1995-1997 г.г.. – С.106-113.