ГУК "Щучинская районная библиотека имени Тётки"

ВАЛЯНЦІН БЛАКІТ

ВАЛЯНЦІН БЛАКІТ

 

    Беларускі пісьменнік. Нарадзіўся 7.10.1938 г. ў в. Вострава Шчучынскага раёна ў сялянскай сям’і. Скончыў БДУ (1966). З 1956 г. працаваў літсупрацоўнікам рэдакцыі шчучынскай раённай газеты “Чырвоны сцяг”, потым у жалудоцкай раённай газеце “За Радзіму” і ў міжраённай газеце “Савецкая вёска”. У 1963-67 гг. – адказны сакратар воранаўскай раённай газеты “Ленинское знамя”, у 1967-68 гг. – уласны карэспандэнт абласной газеты “Гродненская правда”. З 1968 г. загадчык сектара друку, радыё і тэлебачання, у 1971-72 і 1974-78 гг. – намеснік загадчыка аддзела прапаганды і агітацыі Гродзенскага абкома КПБ. У 1972-74 гг. вучыўся ў ВПШ ЦК КПСС у Маскве. У 1978-87 гг. загадчык сектара тэлебачання і радыё ЦК КПБ. У 1987-2000 гг. – галоўны рэдактар часопіса “Вожык”. Член Саюза пісьменнікаў СССР з 1981 г.

Друкаваўся з 1970 г. Першы зборнік сатыры і гумару пад назвай “Вынаходнік” выдаў у 1974 г. Аўтар кніг: “Час прылёту журавоў”, “Адчай”, “Чуйная цішыня”, “Вяселле ў Беражках”, “Шануй імя сваё”, “Усмешка фартуны”. “Вырай”, “Аповесці”.

Пісьменніка цікавілі ўзаемаадносіны маладога і старэйшага пакаленняў. У сваіх творах ён паказваў сваіх герояў у сітуацыі, калі само жыццё ставіць перад чалавекам пытанне: хто ты, з чым ідзеш да людзей, што можаш аддаць ім? Пісьменніка цікавілі лёсы неардынарных людзей, іх маральная чысціня, унутраны свет.

Памёр Валянцін Блакіт 7.12.2007 г.

Бібліяграфія

Блакіт, В. У. Аповесці : Адчай / Блакіт,Валянцін Уладзіміравіч ; Валянцiн Блакiт. – Мн. : Мастацкая лiтаратура, 1988. – 455 с.

Блакіт, В. У. Вырай : Аповесць, апавяданнi, гумарэскi / Блакіт,Валянцін Уладзіміравіч ; Валянцiн Блакiт. – Мн. : Мастацкая лiтаратура, 1986. – 238 с. 

Блакіт, В. Усмешка фартуны : Аповесці: для старэйшага школьнага узросту / Валянцін Блакіт ; мастак У. М. Жук. – Мінск : Юнацтва, 1984. – 288 с.

Блакит, В. Чти имя свое : повести / Валентин Блакит. – Москва : Советский писатель, 1988. – 365.

Блакіт, В. У. Час прылёту журавоў : Аповесцi / Блакіт,Валянцін Уладзіміравіч ; В.Блакiт. – Мн. : Мастацкая лiтаратура, 1979. – 204 с. 

Пяшко, I.  Засталіся кнігі і памяць / Іван  Пяшко //  Дзяннiца. –  2008. –    7 кастр. –  С. 2. 

Пяшко, І. Р. Мае сустрэчы з земляком / Іван Пяшко // Дзянніца (Шчучынскі раён). – 2018. — 6 кастрычніка (№ 79). — С. 5.