ГУК "Щучинская районная библиотека имени Тётки"

ЯН КУЗЬМІЦКІ

ЯН КУЗЬМІЦКІ

 Жывапісец і скульптар. Нарадзіўся ў 1934 г. ў в. Багданаўцы Шчучынскага раёна. Складаны і цяжкі лёс выпаў будучаму мастаку. Праз 2 тыдні пасля яго нараджэння памерла маці. У час вайны, у 1944 г. ў Кёнігсбергу стаў інвалідам – страціў нагу. У 1957 г. выехаў у Польшчу. Потым былі Аўстрыя, Ізраіль, Турцыя, Грэцыя, Італія, Францыя… Праз 22 краіны пралёг яго нялёгкі жыццёвы шлях. Цяпер Ян Кузьміцкі жыве ў Швецыі, у г. Іпсала. Піша карціны, стварае скульптуры, займаецца разьбой па дрэве, аддаючы перавагу тэхніцы манатыпікі. У цэнтры яго твораў заўжды чалавек, з усімі сваімі пачуццямі, надзеямі, сумненнямі, перажываннямі. У апошнія гады некалькі разоў прыязджаў на радзіму ў в. Багданаўцы.

Публікуецца адпаведна артыкула: І.Р. Пяшко. Кузьміцкі Ян., у кн.:  Памяць: Гіст.-дакум. хроніка Шчучынскага раёна / Рэд. кал.: Г.П. Пашкоў (гал. рэд.) і інш.; Маст. Э.Э.Жакевіч. – Мн.: БелЭн, 2001.

Бібліяграфія

Аксак, В. Ян Кузьміцкі: галасы беларускага замежжа / В. Аксак // Беларусь. – 1994. – № 9. – С. 10 – 11.

Аляксандраў, К. “Тут мае карані … ” : выстава мастака Я. Кузьміцкага / Канстанцін Аляксандраў // Гродзенская праўда. – 1994. – 4 студзеня. – С.6.

Журавлёв,  В. Тысяча и одна женщина художника Яна Кузьмицкого [род. в.1934 г. , д. Богдановцы ] / В. Журавлёв // Биржа информации . – 2001. – 11 января. – С.5.

Новицкая, Л. Возвращение / Л. Новицкая // Гродзенская праўда. – 1993. – 14 верасня. – С. 8.

Налівайка, Л.  Яго акадэмія – бязлітаснае жыццё / Л. Налівайка //Голас Радзімы. – 1998. – 3 верасня. – С. 6.