ГУК "Щучинская районная библиотека имени Тётки"

знаменитые земляки

Абрамовіч Вячаслаў Міхайлавіч

Вучоны-фенолаг. Закончыў Шчучынскую сярэднюю школу №1 (1970), агратэхнічны факультэт Ленінградскага сельскагаспадарчага інстытута. Феналагічнымі назіраннямі пачаў займацца яшчэ ў 5-м класе, з 1968 г. стаў фенолагам-карэспандэнтам Феналагічнага сектара Геаграфічнага таварыства СССР, атрымліваў індывідуальныя заданні па сезонных рытмах прыроды Шчучына і яго ваколіц. Жыве і працуе ў Санкт-Пецярбургу.

Казімір Альхімовіч

________________________________________________________________________

Блакіт Валянцін (Болтач Валянцін Уладзіміравіч)

______________________________________________________________

ИГНАТ ДОМЕЙКО

_________________________________________________________________

Догель Мацей

_____________________________________________________________________________________

Друцкі-Любецкі Францішак Ксаверый

___________________________________________________________________________________

Клімак Станіслаў Іосіфавіч

 

 

Нарадзіўся 22.4.1945 г. у в. Поплава Шчучынскага раёна, у сялянскай сям’і. Пасля заканчэння 7 класаў працаваў даяром у калгасе “1 Мая”. 15.1.1967 г., калі загарэлася калгасная ферма, першы кінуўся ратаваць жывёлу. Загінуў на пажары. Пасмяротна ўзнагароджаны медалём “За адвагу на пажары”. У 1971 г. на ўшанаванне памяці С.І. Клімака ўстаноўлены бюст.

 

Палымяны герой

Схватка з агнём… Чалавек, які толькі пачынаў самастойнае жыццё, смела пайшоў на агонь. Яму не было калі вяртацца, каб паклікаць людзей, бо хвіліны вырашалі ўсё. Марудзіць – значыць адступіць, здацца. Жорсткая была гэтая схватка. Трэба было самому усё бачыць, каб па-сапраўднаму ацаніць мужнасць, каб ведаць, на што бывае здольны чалавек, у грудзях якога б’ецца вялікае сэрца.

Цяпер мы ўжо ніколі не даведаемся, пра што думаў Станіслаў па дарозе да жывёлагадоўчага гарадка. Па гэтай дарозе, што бяжыць ад вёскі Тур’я да Буйвіч, дзе размешчаны жывёлагадоўчы гарадок, Станіславу даводзілася хадзіць многа разоў. Здаецца, яшчэ пяці- ці шасцікласнікам часта прыбягаў на ферму. Тут працавалі яго дзве старэйшыя сястры, абедзве даяркі. Так павялося ў вёсцы: на якой рабоце дарослыя, туды і дзяцей вабіць. І ўсё іх цікавіць, ахвота ім хоць чым-колечым дапамагчы. Дапамагаў то адной, то другой сястры і Стась. І так яму прыйшлася даспадобы праца на ферме, што ён канчаткова вырашыў для сябе: буду даяром. Жыццё прыспешыла выкананне яго мары: яму было толькі шаснаццаць, калі ён стаў жывёлаводам.

У той дзень (была якраз нядзеля) ён, як звычайна, ішоў на работу. Надвор’е выдалася сонечнае, дзень святочны, вечарам трэба ісці ў клуб (Станіслаў любіў мастацкую самадзейнасць, часта выступаў з гурткоўцамі перад хлебаробамі). Пякучы мароз, моцны вецер. Юнак ямчэй нацягнуй шапку-вушанку і лёгкай хадой пакрочыў у бок Буёвіч. Рыпеў пад нагамі снег, вецер дзьмуў у спіну, ісці было спорна. Раптам ён заўважыў… заўважыў і аслупянеў – з цялятніка валілі клубы дыму. А ўжо ў наступную хвіліну ён пабег з усяе сілы, з адной-адзінай думкай: “Толькі б паспець”. Дзвесце метраў застаецца, сто, дзесяць… Языкі полымя, дым, трэск, шматгалосае рыканне жывёлы… І нешта такое, што прымушае чалавека кінуцца на выратаванне, бо ў гэтым невыказным – мальба, просьба, непамерная прага жыць… не можа чалавечае сэрца не адгукнуцца. Не каменнае. Станіслаў Клімак кінуўся ў полымя. Тушыць яго – марны занятак, позна, бо чырвоныя языкі агню прагна лізалі столь, дах, дабіраліся да жывёлы. Заставалася адно – ратаваць. І ён таропка пачаў адвязваць цялят. Стаялі яны тут на адкорме, не малыя ўжо, а ўпраўся з кожным, калі не ідуць – сілком трэба цягнуць з памяшкання. Адно цяля, другое, пятае… Едкі дым слепіць вочы, ланцугі пякуць рукі, а Станіслаў зноў і зноў кідаецца ў памяшканне, якое ўжо – як свечка. Недзе бягуць людзі на дапамогу, нехта недзе крычыць – нічога не чуе юнак. З цяжкасцю адвязвае яшчэ адно цяля, яшчэ… выштурхоўвае яго на двор і зноў вяртаецца назад. Агонь і без таго шугае, а тут вецер усхадзіўся, як ашалелы. Цялятнік эа драўляны, усюды, асабліва наверсе, салома. Агонь, што раз’юшаны звер, восб-вось знішчыць усё жывое і нежывое.

Чалавек і агонь. Адзінаборства. Не на жыццё, а на смерць. Станіслаў захістаўся, сцяў зубы і ледзь-ледзь устаяў на нагах. Нешта заныла ў спіне, перад вачыма паплылі зялёныя кругі. Выскачыў на марознае паветра, хапіў яго на поўныя грудзі і зноў кінуўся ў агонь і дым. Жаласліва раўла жывёла, нібыта разумеючы, нібыта ведаючы, што побач знаходзіцца чалавек. І толькі адзін ён можа выратаваць іх ад гібелі. Гарэлі дзверы, кармушкі. Недзе беглі, крычалі людзі. У каторы ўжо раз Станіслаў апынуўся ў цялятніку, які нагадваў ужо вялізную печ. Дваццаць дзевяць цялят выратавана. Трыццаць. “Яшчэ не ўсе, – мільганула думка,  – у самым аддаленым закутку засталіся”.

Пякло твар. Лютавала полымя.

–  Ста-сі-і-і-к… Вярніся… – да яго даляцелі гэтыя словы, як крык, як плач, заглушыўшы і страшэнны трэск, і завыванне ветру. І ўсе астатнія гукі.

Немым голасам крычала Яніна Мішкель, якая паспела прыбегчы сюды. Разам яны не першы год працавалі. Ён – даяром, яна – цялятніцай, у гэтым вось самым памяшканні. Сяброўка, равесніца…

… выпучыўшы ад гарачыні вочы, выскачыў з агню конь, за ім цялё. А Станіслва ўсё не было. У людзей, што беглі, пахаладзелі, сціснуліся сэрцы. Вось-вось абваліцца дах. Аглушальны трэск, крывавы клуб полымя… нехта нават з мужчын не вытрымаў, заплакаў.

… Cтаніслаў быў трэцім у сям’і жывёлаводам. Рана застаўся без бацькі. Толькі-толькі выйшаў на самастойны шлях. Але фотаздымак Станіслава Клімака ўжо ўпрыгожваў раённую Дошку гонару.

Ён загінуў у мірныя дні, загінуў як герой, калі яму было толькі за дваццаць. Загінуў, ратуючы народнае дабро.

Кароткае, але яркае жыцё. Яно – як вогненная балада.

Станіславу Клімаку пастаўлены помнік каля канторы калгаса “1 Мая” Шчучынскага раёна.

__________________________________________________________________________________

Тызенгаўз Канстанцін

___________________________________________________________________________________

Юндзіл Станіслаў Баніфацый

____________________________________________________________________________________

Чеслав Немен